wd wp Пошук:

Зялёная жаўна

Picus viridis

Зялёны дзяцел ці Зялёная жаўна[1] (Picus viridis) — від птушак з сямейства дзятлавых (Picidae). Разам з сівой жаўной (Picus canus) з’яўляецца адзіным прадстаўніком роду зялёныя дзятлы (Picus) у Цэнтральнай Еўропе.

Апісанне

Даўжыня тулава каля 31 см, размах крылаў да 52 см. Спіна цёмна-зялёная, бруха ад тусклавата-светлага да шэра-зялёнага колеру. Голас — гучнае «клю-клю-клю».

Арэал і экалогія

Распаўсюджаны на значнай частцы Еўропы, Пярэдняй Азіі і Каўказа ў лісцевых і змяшаных лясах. У Беларусі даволі рэдкі гнездавальны від. Гняздуецца ў дуплах старых хворых дрэваў. Кладка з 5—9 белых яец.

Корміцца пераважна мурашкамі, якіх здабывае на зямлі або ў мурашніках.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Genicus viridis

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Дзятлавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта