У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варканьі.
Зо́льтан Ва́рканьі (венг.: Zoltán Várkonyi; 13 мая 1912, Будапешт — 10 красавіка 1979, Будапешт) — венгерскі рэжысёр, акцёр. Народны артыст Венгрыі (1962). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1953, 1956.
Скончыў у 1934 годзе Тэатральную акадэмію ў Будапешце. На сцэне з 1935 года. З 1962 года кіраўнік тэатра «Вігсінхаз» у Будапешце. З 1934 года здымаўся ў кіно, з 1951 працаваў і як кінарэжысёр.
Сярод роляў: Гамлет (аднайменная п’еса У. Шэкспіра), Сірано дэ Бержэрак (аднайменная п’еса Э. Растана), Дофін («Святая Іаанна» Б. Шоу) і пастановак: «Месяц зайшоў» паводле Д. Э. Стэйнбека, «Дымнае неба» І. Дарваша.
Паставіў фільмы «Фота Хабера» (1963), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1965), «Венгерскі набоб» і «Золтан Карпаці» (1966), «Чорныя алмазы» (1976). Здымаўся ў большасці пастаўленых ім фільмаў.