wd wp Пошук:

Зелянчук няпарны

Зелянчук няпарны (Chrysochraon dispar) — насякомае атраду прамакрылыя (Orthoptera), сямейства саранчовыя сапраўдныя (Acrididae).

Апісанне

Цела самца даўжынёй 16—20 мм, светла-ізумруднага колеру з залацістым адценнем. Самка даўжынёй 22—26 мм, серабрыстая светла-шэрая або бура-зялёная з вохрыстым адценнем. Пярэдняспінка падоўжная, з амаль паралельнымі бакавымі кілямі, ззаду закругленая. Вусікі самак нязначна даўжэйшыя за галаву з пярэдняспінкай, вусікі самцоў даўжэйшыя за іх амаль у 2 разы. Надкрылы самак звычайна ўкарочаныя, завостраныя на верхавінцы (у f. macroptera падоўжныя), амаль сутыкаюцца. Яйкаклад кручкападобны. Надкрылы самцоў закругленыя, дасягаюць верхавінкі задніх сцёгнаў. Ногі доўгія, стройныя. Вонкавы бок задніх сцёгнаў рабрысты. Галёнкі і сцёгны аднолькавай даўжыні.

Арэал

Еўропа, Казахстан, Сібір, паўночны ўсход Сярэдняй Азіі. У Беларусі жыве падвід Chrysochracn dispar dispar Germ, знойдзены ў Гомельскай і Віцебскай абласцях. Трапляецца на сырых лугах і балотах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапраўдныя саранчовыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS