Звонікаў завулак (руск.: Звоников переулок) — колішні завулак у Магілёва. Існаваў на тэрыторыі Пакроўскага пасада. Назва паходзіць ад прозвішча першапасяленца[1]. Пачынаўся ад 2-й Мікалаеўскай вуліцы (цяпер вул. Сурты) і заканчваўся каля р. Дзебры.
У канцы ліпеня 2019 года ў рамках стварэння парку ціхага адпачынку ўздоўж былога завулка былі высаджаны дрэвы і ўстаноўлены паказальнік з гістарычнай назвай[2][3].