У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макоўскі.
Збігнеў Макоўскі (польск.: Zbigniew Makowski; 31 студзеня 1930 — 19 жніўня 2019) — польскі жывапісец, графік і пісьменнік. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве. Пасля геаметрычных кампазіцый, у якія ўводзіліся сімвалічныя знакі, ён ствараў карціны, прасякнутыя сюррэалістычнай атмасферай. Творы апошняга перыяду ўяўляюць сабой рэльефы, якія ўключаюць у сябе рэальныя аб’екты.