wd wp Пошук:

Збураж

Збу́раж[1] (трансліт.: Zburaž, руск.: Збураж, польск.: Zburaż[2]) — вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Олтушскага сельсавета.

Геалогія

За 0,3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца Збуражскае радовішча суглінкаў і супескаў. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі.

Гісторыя

Традыцыйны маларыцкі святочны сялянскі жаночы строй з в. Збураж, канец XIX ст. Музей старажытнабеларускай культуры

Упершыню паселішча згадваецца ў рэвізіі Берасцейскага староства пад 1566 годам.

Паміж 1668 і 1680 гадамі ў Збуражы была заснавана драўляная царква св. Сімеона Стоўпніка.

У 1940—1954 гадах цэнтр Збуражскага сельсавета. Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Маларыцкага сельсавета[3].

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Zburaż // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV (Worowo — Żyżyn), 1895. — S. 534 (польск.)
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Маларыцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Олтушскі сельсавет
Збураж