wd wp Пошук:

Заямнаўскі сельсавет

Зая́мнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заямнае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ячонскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ячонка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года сельсавет перайменаваны ў Заямнаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Заямнае. У сакавіку 1977 года ў склад горада Стоўбцы ўключана вёска Акінчыцы[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета (5 населеных пунктаў: Атцэда, Баханы, Кучкуны, Слабада, Яблонаўка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2304 чалавекі[3], з іх 90,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,3 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Заямнаўскі сельсавет