Зацякля́ссе[1] (трансліт.: Zaciakliassie, руск.: Затеклясье) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавета.
У 1924—1960 гадах цэнтр Зацякляскага сельсавета[2]. Да 9 ліпеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Пышнянскага сельсавета[3].