wd wp Пошук:

Заходні фронт СПА

Заходні фронт СПА — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне войскаў СПА ва узброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне

Заходні фронт СПА першага фарміравання быў утвораны пастановай ДКА ад 29 чэрвеня 1943 года шляхам падзелу войскаў СПА тэрыторыі краіны на Заходні і Усходні франты СПА. Мяжа паміж імі была ўстаноўлена па лініі гарадоў Мязень, Тоцьма, Салігаліч, Шуя, Сасава, Паворына, Армавір, Кіславодск, Сочы. Штаб фронту дыслакаваўся ў Маскве.

Склад фронту

На 1 ліпеня 1943 года Заходні фронт СПА уключаў Маскоўскую армію СПА, 3 карпусных раёны СПА, 8-дывізіённых раёнаў СПА і чатырнаццаць злучэнняў знішчальнай авіяцыі СПА. Мелася 1012 экіпажаў знішчальнікаў, 3106 зенітных гармат сярэдняга калібра, 1066 — малога калібра, 2280 зенітных кулямётаў, 1573 пражэктараў і 1834 аэрастатаў загароды[1].

Камандны склад

Баявая задача фронту

На войскі фронту ўскладалася супрацьпаветраная абарона Масквы, Маскоўскага і Яраслаўскага прамысловых раёнаў, Мурманска, а таксама прыфрантавых аб’ектаў і камунікацый. Ленінградская армія СПА і Ладажскі дывізіённы раён СПА заставаліся ў аператыўным падначаленні Ваеннага савета Ленінградскага фронту. З пачаткам агульнага наступу савецкіх войскаў летам 1943 года фронту была даручана супрацьпаветраная абарона вызваленых раёнаў Левабярэжнай Украіны.

Баявыя дзеянні

З верасня 1943 года па сакавік 1944 года фронту было перададзена з Усходняга фронту СПА звыш 100 асобных часцей СПА і 186 зенітных кулямётных падраздзяленняў. У летне-восеньскай кампаніі 1943 года і зімовай кампаніі 1944 года войскі Заходняга фронту СПА збілі больш за 1200 нямецкіх самалётаў. Толькі пры адбіцці авіяналётаў на чыгунку ў паўднёвай частцы РСФСР зімой 1944 года было збіта 205 самалётаў праціўніка[2].

29 сакавіка 1944 года па рашэнні ДКА на базе Заходняга і Усходняга франтоў СПА былі ўтвораны Паўночны і Паўднёвы франты СПА.

Другое фарміраванне

Заходні фронт СПА другога фарміравання створаны пастановай ДКА № 7205сс ад 24 снежня 1944 года на базе Паўночнага фронту СПА. Штаба фронту дыслакаваўся ў Маскве, а з 11 студзеня 1945 года ў Вільнюсе[3].

Склад фронту

У склад фронту ўваходзілі:

Камандны склад

Баявая задача фронту

Прыкрываць ад удараў праціўніка з паветра войскі і аб’екты ў прыфрантавой паласе. Войскі Заходняга фронту СПА прыцягваліся таксама для прыкрыцця груповак франтоў у стратэгічных аперацыях савецкіх войскаў 1944—1945 гадоў і прымалі ў гэтых аперацыях непасрэдны ўдзел.

Баявыя дзеянні

У Вісла-Одэрскай стратэгічнай аперацыі 1945 года толькі ў паласе 1-га Беларускага фронту дзейнічала больш за 900 зенітных артылерыйскіх гармат Заходняга фронту СПА, што дазволіла вызваліць 3 зенітныя артылерыйскія дывізіі вайсковай СПА і выкарыстоўваць іх для непасрэднага прыкрыцця надыходзячых войскаў. У Берлінскай стратэгічнай аперацыі 1945 года для забеспячэння начной атакі войскаў 1-га Беларускага фронту было прыцягнута больш за 140 магутных зенітных пражэктараў Заходняга фронту СПА.

Перафармаванне

У снежні 1945 года Заходні фронт СПА быў перафармаваны ў Заходнюю акругу СПА[3].

Спасылкі

Зноскі

  1. Группа авторов. Войска противовоздушной обороны страны. — М: Военное издательство, 1968. — С. 199.
  2. Светлишин Н. Фронты ПВО и управление войсками. // Военно-исторический журнал. — 1976. — № 6. — С.37-45.
  3. 1 2 Голотюк В.Л., Цапаев Д. А. Командный состав Войск ПВО Красной Армии в годы Великой Отечественной и советско-японской войн 1941-1945 гг. / Голотюк В. Л., Цапаев Д. А.. — М. : АРТКРАС, 2013. — Кн. (Военно-исторический труд). — С. 68. — 462 с. — ISBN 978-5-9903475-2-6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Франты СПА СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны