wd wp Пошук:

Заходне-Задунайскі край

Рэгіёны Венгрыі

Заходне-Задунайскі край (венг.: Nyugat-Dunántúl) — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Дзьёр-Мошан-Шопран, Ваш, Зала. Мяжуе з Аўстрыяй, Славакіяй, Славеніяй і Харватыяй, таму лічыцца «варотамі на Захад».[1]

Плошча рэгіёна складае 11 209 км². (шосты па плошчы рэгіён Венгрыі).[2] Насельніцтва — 994 698 чалавек (даныя 2011 года).[3] Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 4,1 %.[2]

Рэгіён мае кваліфікаваную рабочую сілу.[1] Найбольш развітыя галіны: машынабудаванне, лёгкая прамысловасць і харчовая прамысловасць.[1] Медзье Дзьёр-Мошан-Шопран лічыцца адным з самых прывабных для інвеставання.[1]

Асноўныя значныя гарады — Дзьёр і Шопран.[4]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Reuvid, 2005, с. 7
  2. 1 2 Reuvid, 2005, с. 8
  3. Насельніцтва Венгрыі Архівавана 27 верасня 2007.
  4. Buranbaeva, Mladineo, 2011, с. 5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэгіёны Венгрыі