wd wp Пошук:

Зара Аляксандраўна Далуханава

За́ра Алякса́ндраўна Далуха́нава (Заруі́ Агасьеўна Макара́н/Макар’я́н, у шлюбе — Далуханя́н; 15 сакавіка 1918, Масква4 снежня 2007, Масква) — савецкая, расійская і армянская камерная спявачка

, оперная спявачка

(каларатурнае мецца-сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1990)[2]. Лаўрэат Ленінскай (1966) і Сталінскай прэміі другой ступені (1951).

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве ў сям’і Агасія Маркавіча і Алены Гайкаўны Макаран[3].

У 1933—1938 гадах вучылася скрыпцы ў Трэцім паказальным дзяржаўным музычным тэхнікуме імя Гнесіных (цяпер Музычнае вучылішча імя Гнесіных) у В. М. Бяляевай-Тарасевіч. Тэхнікум не скончыла.

З 1939 года — салістка Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава ў Ерэване, дзе гуляла першыя партыі ва ўсіх пастаноўках.

Неўзабаве, пакінуўшы оперную сцэну, стала выступаць як канцэртная спявачка. З 1944 года — салістка Усесаюзнага радыё і тэлебачання, з 1959 года — Маскоўскай філармоніі.

Выканала партыю Папялушкі ў першай савецкай пастаноўцы аднайменнай оперы Дж. Расіні і арыгінальную версію партыі Разіны ў яго ж оперы «Севільскі цырульнік»[4].

Шмат гастралявала (Румынія, ГДР, Італія, Францыя, Англія, Грэцыя, Аргенціна, Чэхаславакія, Венгрыя, ЗША, Польшча, Югаславія, Японія, Ізраіль, Новая Зеландыя і інш.). Спявала ў лепшых канцэртных залах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У большасці найбуйнейшых музычных цэнтрах свету канцэртавала рэгулярна і з вялікім поспехам.

У 1957 годзе скончыла Музычна-педагагічны інстытут ім. Гнесіных (цяпер Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных).

З 1972 года выкладала ў Музычна-педагагічным інстытуце ім. Гнесіных (з 1983 — прафесар, у 1980—1985 — загадніца кафедрай сольнага спеву).

Актыўна брала ўдзел у журы музычных конкурсаў.

Член Саюза тэатральных дзеячаў РФ (1977).

За перыяд з 1990 па 1995 год фірмамі «Мелодыя», «Monitor», «Austro Mechana» і «Russian Disc» былі выпушчаны восем кампакт-дыскаў.

Апроч выканальніцкай дзейнасці, сур’ёзна захаплялася малярствам.

Памерла 4 снежня 2007 года ў Маскве. Пахавана на Армянскіх могілках Масквы.

Міжнародны конкурс вакалістаў «Бурштынавы салавей» у Калінінградзе з 2007 года носіць імя Зары Далуханавай[5].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Указ Президента СССР от 27 декабря 1990 г. № УП-1248 «О присвоении почетного звания „Народный артист СССР“ тов. Долухановой З. А.»
  3. Зара Долуханова Архівавана 7 мая 2005.
  4. Скончалась певица Зара Долуханова // РИА Новости
  5. В Калининграде открывается международный конкурс вокалистов(нявызн.). РИА Новости (28 марта 2016). Праверана 9 лістапада 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Роберта Шумана
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Армянскіх могілках (Масква)
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Арменіі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта