wd wp Пошук:

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

«Запі́скі афіцэ́ра Чырво́най А́рміі (ад 17 ве́расня 1939 г.)» (польск.: Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 roku))[1]раман Сяргея Пясецкага, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе ў Лондане ў выдавецтве «GRYF». Гэтая сатыра апісвае знаходжанне афіцэра Чырвонай Арміі Міхаіла Зубава на Віленшчыне, якую акупаваў СССР, а потым і Германія.

Напісанне раману пачалося ў маі 1946 года. Аўтар пісаў кнігу паводле памяці і сваіх нататак. Пра напісанне гэтакага раману Пясецкі задумваўся ўжо ў 1940 годзе.

Форма і змест

Гэты гратэскны раман быў напісаны ў форме дзённіка, які вёўся з 22 верасня 1939 года па 1 студзеня 1945 года, які прысвечаны (у залежнасці ад палітычнай сітуацыі) Сталіну, Гітлеру, Чэрчылю, Сікорскаму і Рачкевічу і зноў Сталіну. Стыль навязвае сінтаксіс і фармуляванне сказаў на манер рускай мовы.

Дзеянне разгортваецца ў Вільні, Лідзе і ваколіцах.

Гэты раман — перш за ўсё псіхалагічны вобраз тыповага прадстаўніка савецкага менталітэту сталінскіх часоў, які няздольны думаць самастойна, чалавека механізаваных паводзінаў, заснаваных на страху, паслухмянасці, бальшавіцкай ідэалогіі і нянавісці да ўяўных «буржуазных» ворагаў. У той жа час у рамане прадстаўленая карціна польскага насельніцтва на Віленшчыне і Гарадзеншчыне пад час Другое сусветнай вайны.

Беларускія выданні

Пастановы

Зноскі

  1. Podtytuł (od 17 września 1939 roku) pochodzi z wydań późniejszych.
  2. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) (livelib.ru)
  3. Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: KNIHI.BY. Беларускія кнігі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кнігі пра Другую сусветную вайну
Катэгорыя·Творы Сяргея Пясецкага
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Псіхалагічныя раманы
Катэгорыя·Сатырычныя раманы
Катэгорыя·Польскі паход Чырвонай арміі (1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раманы на польскай мове
Катэгорыя·Кнігі 1957 года