wd wp Пошук:

Замак Юсэ

Замак Юсэ (фр.: Château d’Ussé) — сярэднявечны замак на рацэ Эндр, размешчаны ў даліне Луары, у французскім дэпартаменце Эндр і Луара.

Замак быў пабудаваны на зыходзе эры готыкі, у XV стагоддзі, сеньёрам д’Юсэ з роду дэ Бюэй. У 1460-я гады ў замку жылі яго сын Антуан з жонкай Жаннай — пазашлюбнай дачкой Карла VII і Агнэсы Сарэль. У 1485 г. сядзіба была прададзена за 40 000 залатых экю прыдворнаму Жаку д’Эпінэ, які аднавіў будаўнічыя працы. Апошні камень быў выкладзены будаўнікамі ў 1538 годзе.

Пры Людовіку XIV сядзібай валодаў цесць знакамітага Вабана, які часта наязджаў у гэтыя краі. Лічыцца, што менавіта гэты замак Ш. Перо апісаў у казцы «Спячая прыгажуня». Да часу Вабана адносіцца стварэнне рэгулярнага парку (меркавана, да яго праектавання прыклаў руку сам Ленотр).

У XVIII стагоддзі замкам валодаў дом Раганаў. У 1807 г. яго набыў герцаг дэ Дзюра. Пры Напалеоне тут тайна збіраліся раялісты, які рыхтавалі аднаўленне Бурбонаў на прастоле. Шатабрыян па запрашэнні Клер дэ Дзюра пісаў у замку «Замагільныя запіскі». З 1885 года замкам валодаюць герцагі дэ Блака.

Па прапанове Праспера Мерымэ замак Юсэ быў у 1861 годзе занесены ў дзяржаўны пералік гістарычных помнікаў Францыі.

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Замкі Луары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шато
Катэгорыя·Гістарычныя помнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Замкі рэгіёна Цэнтр
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта