wd wp Пошук:

Замак Лінца

Фартыфікацыі замка
Брама Фрыдрыха
Брама Рудольфа

Замак Лінца (Лінцскі замак, Лінцэр Шлос, ням.: Linzer Schloss) — сярэднявечная крэпасць у горадзе Лінц, якая стаіць на беразе Дуная.

Гісторыя

Першыя па часе пабудовы паўсталі, верагодна, у VIII стагоддзі. Замак упершыню згадваецца ў 799 годзе.

З 1477 года замак на працягу васьмі гадоў быў рэзідэнцыяй імператара Фрыдрыха III, які грунтоўна яго перабудаваў.

У 1600 года падчас праўлення караля Рудольфа II замак быў перабудаваны і пашыранын па праекце галандскага архітэктара Антона Муйса.

У 1800 годзе замак быў пашкоджаны моцным пажарам. У часы Напалеонаўскіх войнаў служыў лякарняй, з 1811 года выкарыстоўваўся як турма, у 1851—1945 гады — як казарма.

У 1953—1963 гады замак рэканструяваны, пасля чаго на яго тэрыторыі размясціўся Зямельны музей Верхняй Аўстрыі, экспанаты якога распавядаюць аб культуры гэтага рэгіёну.

Будынкі, якія захаваліся

У цяперашні час захаваліся фрагменты сярэднявечных пабудоў — некалькі бастыёнаў, фрагменты сцен і брамы:

Зноскі

  1. 1 2 Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лінц
Катэгорыя·Замкі Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных