wd wp Пошук:

Залёты

«Залёты»камедыя, якая выйшла з-пад пяра В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г., гаварылі персанажы па-беларуску і па-польску.

У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. «Залёты» былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце «Вольная Беларусь» у 1918 г.

В. Дуніна-Марцінкевіч паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Камедыя была напісана ў традыцыях двухмоўя і прысвечана праблеме расслаення парэформеннай вёскі. Тут многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыццё «чыноўных п’явак». Высмейваецца каставая абмежаванасць пінскай шляхты.

Асноўны персанаж «Залётаў» — Антон Сабковіч. Ён жыве толькі адной мэтай: «выбіцца ў людзі», разбагацець любымі сродкамі.

Асобы

Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. Спектакль «Залёты»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Камедыі
Творы 1870 года
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч