wd wp Пошук:

Зальцкамергут

Возера Альмзэ у Зальцкамергуце

Зальцкамергут (ням.: Salzkammergut) — гістарычная вобласць у Аўстрыі на ўсходзе ад Зальцбурга, на тэрыторыі федэральных земляў Верхняя Аўстрыя (72 %), Зальцбург (12 %) і Штырыя (16 %). Багаты азёрамі горны край у даліне ракі Траўн — традыцыйнае месца турызму. Назва Зальцкамергут, літаральна маёмасць Салянай палаты, нагадвае пра часы, калі навакольныя саляныя шахты кіраваліся імперскай адміністрацыяй з Вены. У 1997 годзе раён горада Гальштат і гара Дахштайн увайшлі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як па крытэрыі выключнага прыроднага ландшафту, так і за яго ролю ў развіцці чалавецтва — саляныя шахты Зальцкамергута распрацоўваліся, пачынаючы з другога тысячагоддзя да н.э.

Геаграфія

Ландшафт вобласці вызначае рачная сістэма Траўна з 76 вялікімі і малымі азёрамі, і горы, якія атачаюць яе — Дахштайн, Мёртвыя горы і Пячорныя горы. Тры асноўныя ландшафты Зальцкамергута — альпійскія перадгор’і (поўнач), сярэднегор’е (Mittelgebirge), складзенае флішавымі пародамі, і ўласна альпійскае высакагор’е, складзенае вапняковымі пародамі. Зальцкамергут быў сфармаваны ледавіком, ізаляваныя ўчасткі якога падчас апошняга пацяплення ўтварылі азёры і высакагорныя балоты. У вапняковых горных масівах распаўсюджаны пячоры, у тым ліку пячора Хірлац агульнай даўжынёй 96 км.

Гісторыя

Гальштат і Гальштацкае возера

Найстаражытная культура чалавека, вядомая ў Зальцкамергуце — мондзэйская культура, датаваная 3600-3300 гг. да н.э. Мондзэйскія пасяленцы будавалі хаты на вадзе і ўмелі апрацоўваць медзь. Добра вывучана Гальштацкая археалагічная культура, 900—400 гг. да н.э. Названая па Гальштаце ў Зальцкамергуце, гэта культура шырока прадстаўлена ад паўночнай Францыі да Албаніі (варыянт гальштацкай культуры ў Венгрыі і ў Заходняй Украіне вядомы як Гава-галіградская культура).

З сярэдзіны XV стагоддзя раён саляных шахт — ва ўласнасці дому Габсбургаў, сама ж назва Зальцкамергут упершыню згадана ў 1656. У XVIII—XIX стагоддзі аўстрыйская дзяржава падтрымлівала прыбытковую саляную манаполію, увесь час прыразаючы да Зальцкамергута новыя лясныя ўгоддзі — саляварні патрабавалі паліва. Сучасныя межы вобласці ўсталяваліся толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Азёры і гарады

Обертраўн, краявід з вышынь Хоэ Дахштайн

У склад Зальцкамергута ўваходзіць дзесяць раёнаў:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зальцкамергут
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстрыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96