wd wp Пошук:

Залаты кодэкс з Лорша

Залаты кодэкс з Лорша або Лоршскія евангеллі (Biblioteca Apostolica Vaticana, Pal. lat. 50, і Alba Iulia, Biblioteca Documenta Batthyaneum, s.n.) — ілюмінаваны евангеліярый, створаны паміж 778—820 гадамі, што прыкладна адпавядае перыяду праўлення Карла Вялікага ў Франкскай імперыі.

Кодэкс упершыню згадваецца пад назвай лац.: Evangelium scriptum cum auro pictum habens tabulas eburneas у каталогу бібліятэкі Лоршскага кляштара, складзеным у 830 годзе пры абаце Адэлунге. Мяркуецца, што тут жа ён і быў створаны. З-за напісаных золатам літар манускрыпта і яго месцазнаходжання ён быў названы Codex Aureus Laurensius. У X—XII стагоддзях бібліятэка Лорша была адной з найбуйнейшых у свеце.

Апісанне

Памер старонак манускрыпта, якіх зыходна налічвалася 474, 37,4 x 27 см Памер тэксту 27 х 17,5 см. У якасці матэрыялу выкарыстоўваўся лепшы пергамент з цялячых шкур. Тэкст падзелены на абзацы і запісаны ў дзве калонкі ўнцыяльным пісьмом па 31 радку ў кожнай. Ініцыялы і першыя літары абзацаў выкананы капіталісам(ням.) бел., а капітулярый напісаны каралінгскім мінускулам. Характэрным з’яўляецца пастаяннае выкарыстанне залатых чарнілаў. Калонкі тэксту акружаны разнастайнымі арнаментамі ў выглядзе павойных раслін, ініцыялы часткова выкананы пурпурам на залатым фоне. мініяцюрныя партрэты чатырох евангелістаў(руск.) бел. і дэісусны абраз выкананыя срэбнымі і залатымі фарбамі.

Рукапіс уключае чатыры евангеллі, два ўрыўка з Ераніма, дванаццаць ням.: Kanontafeln, чатыры прадмовы да евангелляў і капітулярый.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Кнігі ў Ватыканскай бібліятэцы