wd wp Пошук:

Залатагузка

Залатагузка, Прадзільнік-златагузка[2] (Euproctis chrysorrhoea) — матыль з падсямейства ваўнянак.

Апісанне

Размах крылаў прыкладна ад 30 да 35 мм, што больш чым у падобнай да яе жаўтагузкі (Euproctis similis). Матылькі адрозніваюцца памерамі жоўтай вобласці на брушку. У самцоў брушка на канцы іржава-чырвонага колеру, у той час як у самак брушка мае больш шырокую карычняватую вобласць. У некаторых асобін дадаткова маецца яшчэ жоўта-карычневае шчацінне ў задняй частцы цела. Верхні бок крылаў белы без чорных плямаў, характэрных для жаўтагузкі.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, да Цэнтральнай Швецыі і да поўдня Фінляндыі. Сустракаецца ў паўднёва-заходнім Міжземнамор’і, на Іберыйскім паўвостраве і на ўсходзе да Расіі. На Беларусі часам назіраецца масавы лёт у садах, парках, лісцевых лясах. У Паўночную Амерыку від быў занесены прыкладна 100 гадоў таму.

Асаблівасці біялогіі

Яйцакладкі (на лісці) прыкрываюцца валаскамі. Шаравата-чорныя вусені даўжынёй да 3,5 см, бародаўчатыя, з пякучымі валаскамі, якія пры сутыкненні з імі выклікаюць моцнае раздражненне скуры і слізістых абалонак. Зімуюць групамі (па 200—300) у гнёздах з лісця. Знішчаюць пупышкі і лісце пладовых і лясных лісцевых дрэў.

Зноскі

  1. Сістэматыка і сінанімія (англ.) . BioLib. Праверана 15 студзеня 2011.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Gastropacha neustria

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Насякомыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Ваўнянкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе