wd wp Пошук:

Закон выпрамянення Планка

Не блытаць з Ураўненне Планка. Зако́н выпрамяне́ння Пла́нка, ці фо́рмула Пла́нка — закон размеркавання энергіі ў спектры раўнаважнага выпрамянення пры пэўнай тэмпературы; адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення.

Тэарэтычна выведзены М. Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квантавання энергіі выпрамянення. Паводле закону выпрамянення Планка выпрамяняльная здольнасць u(ν,T) абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты ν і абсалютнай тэмпературы T вызначаецца формулай

u ( ν , T )

2 h

ν

3

c

2

1

e

h ν

k T

− 1

,

{\displaystyle u(\nu ,T)={\frac {2h\nu ^{3}}{c^{2}}}\cdot {\frac {1}{e^{\frac {h\nu }{kT}}-1}},}

\{\displaystyle u(\nu ,T)=\{\frac \{2h\nu ^\{3\}\}\{c^\{2\}\}\}\cdot \{\frac \{1\}\{e^\{\frac \{h\nu \}\{kT\}\}-1\}\},\} дзе hпастаянная Планка, kпастаянная Больцмана, cскорасць святла ў вакууме.

Пры высокіх частотах (

h ν ≫ k T

{\displaystyle h\nu \gg kT}

\{\displaystyle h\nu \gg kT\}) з закону выпрамянення Планка вынікае закон выпрамянення Віна, пры нізкіх частотах (

h ν ≪ k T

{\displaystyle h\nu \ll kT}

\{\displaystyle h\nu \ll kT\}) — закон выпрамянення Рэлея—Джынса, пасля інтэгравання па частотах ад 0 да ∞ атрымліваецца закон выпрамянення Стэфана—Больцмана.

На аснове закону выпрамянення Планка вызначаны фізічныя пастаянныя Планка h і Больцмана k, распрацаваны метады вызначэння тэмпературы нагрэтых цел (напрыклад, паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергетычных характарыстык крыніц святла.

Закон выпрамянення Планка — асобны выпадак размеркавання Бозе—Эйнштэйна часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Статыстычная фізіка
Катэгорыя·Фізічныя законы і ўраўненні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Квантавая механіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара