wd wp Пошук:

Заказанка

Заказа́нка[2] (трансліт.: Zakazanka, руск.: Заказанка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе дзяржаўная граніца з Польшчай.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).

Гісторыя

Выяўленая археолагамі стаянка за 2 км на поўнач ад вёскі, у даліне р. Заходні Буг, на пясчаных узгорках сведчыць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі ў глыбокай старажытнасці.

У пачатку 20 ст. вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Побач размяшчаўся аднайменны фальварак (1 будынак, 7 жыхароў).

З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі.

16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[3], у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[4].

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Славутасці

Зноскі

  1. Почтовый индекс РБ г.Брест д.Заказанка
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Решение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Заказанка
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)