wd wp Пошук:

Забрэзскі валун

Забрэ́зскі валун — геалагічны помнік прыроды ў Беларусі, каля аўтадарогі МінскАшмяны. Размешчаны за 2 км на поўдзень ад в. Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Вялікі ледавіковы валун ружавата-шэрага сярэднезярністага мігматыту. Даўжыня валуна складае 4,6 м, шырыня 3,6 м, вышыня 1,7 м, у абводзе 12,8 м, аб’ём 15 м³, маса каля 40 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тысяч гадоў назад з паўднёвай Карэліі. На паверхні Забрэзскага валуна захавалася вялікае паглыбленне глыбінёй да 10 см і 50—70 см у папярочніку.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці
Катэгорыя·Забрэззе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Валожынскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Валожынскага раёна