wd wp Пошук:

Забойства Сіндза Абэ

Забойства былога прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ адбылося 8 ліпеня 2022 года. Палітык быў двойчы паранены ў спіну падчас выступу з перадвыбарнай прамовай ля станцыі Ямата-Сайдайдзі ў Нарэ, прыкладна ў 11: 30 па японскаму стандартнаму часу (UTC+09:00)[2][3]. Абэ быў цяжка паранены, па прыбыцці ў бальніцу не падаваў прыкмет жыцця і знаходзіўся ў стане сардэчна-лёгачнай недастатковасці[4]. У 17:03 па японскаму стандартнага часу было абвешчана, што ён памёр[5].

Стральба

8 ліпеня 2022 Сіндза Абэ выступаў ад імя Кэя Сата, кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што балатуецца на перавыбранне, напярэдадні выбараў у верхнюю палату, запланаваных на 10 ліпеня. Абэ суправаджала ахова; аднак меркаванаму забойцу ўдалося падабрацца на некалькі метраў, не сустрэўшы супраціву. Каля 11:30 раніцы па японскаму стандартнага часу ў Абэ двойчы стрэлілі ззаду з імправізаванага пісталета[6], і ён страціў прытомнасць. Гранулы былі досыць глыбокімі, каб дасягнуць яго сэрца[7][8][9][10]. Служба бяспекі Абэ на месцы здарэння затрымала падазраванага, які не аказаў супраціву[11].

Першапачаткова Абэ быў у свядомасці і размаўляў з людзьмі, якія спрабавалі яму дапамагчы. Пацярпелы быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу на верталёце хуткай дапамогі з раненнем у грудзі, і, як паведамляецца, не падаваў прыкмет жыцця па прыбыцці ў бальніцу Медыцынскага ўніверсітэта Нара[2][12][13][14]. Паведамлялася, што палітык страціў прытомнасць, і ў яго спынілася сэрца[15]; гэтая фраза часта выкарыстоўваецца ў Японіі перад афіцыйным пацвярджэннем смерці[9]. У 14:45 па японскаму стандартнага часу на прэс-канферэнцыі прэм‚ер-міністр Фуміа Кісіда сказаў, што Абэ знаходзіцца ў крытычным стане, і што «лекары робяць усё магчымае ў дадзены момант»[16].

Абэ быў абвешчаны мёртвым у шпіталі ў 17:03 па японскаму стандартнага часу, прыкладна праз 5,5 гадзін пасля стральбы[17][18][19][20]. Доктар Хідэтада Фукусіма патлумачыў, што прычынай смерці стала страта крыві, нягледзячы на чатыры гадзіны яе пералівання, падчас якіх было ўведзена 100 адзінак крыві[21]. Абэ стаў першым былым прэм’ер-міністрам Японіі, забітым пасля Сайта Маката і Такахасі Карэкіё, што былі забітыя падчас інцыдэнту 26 лютага 1936 года, і першым японскім кангрэсменам, забітым пасля Кокі Ісіі[22].

Падазраваны

Тэцуя Ямагамі (яп.: 山上徹也), 41-гадовы мужчына з горада Нара, быў арыштаваны паліцыяй прэфектуры Нара па падазрэнні ў замаху на забойства і пераведзены ў паліцэйскі ўчастак Нара Вэст[23][24][25]. Ён быў апісаны як «спакойны» і не рабіў ніякіх спробаў бегчы[26][27][25]. Ямагамі раней не меў крымінальнага мінулага[28].

У 2002—2005 гг. Тэцуя быў байцом марскіх сіл самаабароны, служыў на ваенна-марской базе Курэ[29][30]. На момант арышту быў беспрацоўным[31]. Раней Ямагамі працаваў аператарам пагрузчыка на складзе ў прэфектуры Кіёта, дзе быў апісаны як «ціхі». У маі 2022 года ён звольніцца, заявіўшы, што «дрэнна сябе адчувае»[31][29]. У выпускным альбоме сярэдняй школы падазраваны напісаў, што «не меў ні найменшага паняцця», чым хацеў бы займацца ў будучыні[29].

Пасля арышту Ямагамі сказаў следчым, што «быў незадаволены былым прэм’ер-міністрам і меў намер забіць яго»[32]. Ён, як сам казаў, затаіў крыўду на «пэўную рэлігійную групу» і застрэліў Абэ бо лічыў, што «рэлігійная група і Абэ звязаны»[33][30][34]. Таксама падазраваны сцвярджаў, што «не меў зла на палітычныя перакананні Абэ»[33]. Як паведаміў затрыманы, ён адсочваў расклад Абэ падчас яго візіту ў Нару на вэб-сайце палітыка[34]. Ён таксама сцвярджаў, што планаваў напад на працягу некалькіх месяцаў[35].

Падчас ператрусу дома Ямагамі паліцыя прэфектуры Нара выявіла некалькі магчымых самаробных выбуховак і пісталетаў, падобных да таго, з якога быў застрэлены Абэ [36][37][30]. Пазней яны былі канфіскаваны як доказы і ўзяты афіцэрамі па абясшкоджванні бомбаў пасля эвакуацыі бліжэйшых жыхароў[38][39]. У гісторыі наведванняў Ямагамі былі выяўлены сайты пра вытворчасць бомбаў і зброі[40].

Наступствы

У апараце прэм’ер-міністра створаны Цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі[41]. Прэм’ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда, які знаходзіўся ў прэфектуры Ямагата падчас перадвыбарнай кампаніі, адмяніў свой пакінуты расклад, каб вярнуцца ў Токіа[12]. Па словах Генеральнага сакратара кабінета міністраў Хіракадзу Мацуна, усе астатнія члены дзеючага Кабінета, акрамя міністра замежных спраў Есімаса Хаясі, які быў у Інданезіі на сустрэчы G20, таксама былі адкліканы ў сталіцу[30].

Зноскі

  1. Kim, Chang-Ran. Shinzo Abe shot while making election speech in Japan (нявызн.), Reuters (June 7, 2022). Праверана 8 ліпеня 2022.
  2. 1 2 Man taken into custody after former Japanese PM Abe Shinzo collapses (нявызн.), NHK World (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  3. Former Japanese PM Abe Shinzo showing no vital signs after apparently being shot(англ.) . NHK World. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  4. Ex-Japan PM Shinzo Abe feared dead after apparent shooting – local media (нявызн.), Hong Kong Free Press (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  5. 安倍氏は午後5時3分に死亡確認(яп.) , Kyodo News (8 July 2022).
  6. Shooting of Japan’s Ex-Leader Shocks Nation Where Guns Are Rare (нявызн.). Bloomberg News (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  7. Japan ex-leader Shinzo Abe apparently shot, in heart failure (нявызн.), Associated Press (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  8. Shinzo Abe, former Japan prime minister, shot during speech – report (нявызн.). TheGuardian.com (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  9. 1 2 Sim. Japan’s ex-PM Shinzo Abe collapses in Nara after being shot, shows no vital signs: Media(англ.) . The Straits Times (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  10. Bullet that killed Abe was “deep enough to reach his heart,” medical officials say(англ.) . CNN (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  11. Shinzo Abe: Japan ex-leader assassinated while giving speech (нявызн.), BBC (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  12. 1 2 Nakamaru. Former Japan PM Abe Unconscious After Shooting; Man in Custody (нявызн.), Bloomberg News (7 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  13. Tapp. Former Japanese Prime Minister Shinzo Abe Shot & Critically Wounded At Campaign Event, Suspect Arrested (нявызн.), Deadline (June 7, 2022). Праверана 8 July 2022.
  14. BREAKING: Shinzo Abe life attempted, shoot at the chest (нявызн.), The Low Ethiopian Reports (June 7, 2022). Праверана 8 July 2022.
  15. Japan’s ex-PM Shinzo Abe shot in Nara: Reports(англ.) . www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  16. Shinzo Abe shot: former Japan prime minister in critical condition, says PM Kishida – live updates(англ.) . the Guardian (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  17. Экс-премьер Японии Синдзо Абэ умер после покушения (нявызн.). Коммерсантъ (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022.
  18. Экс-премьер Японии Синдзо Абэ скончался в больнице после покушения(руск.) . Фонтанка.ру (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022.
  19. Shinzo Abe: Japan’s ex-leader dies after being shot - local media (нявызн.). BBC News. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  20. 安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれる(нявызн.) , 日本放送協会 (8 July 2022).
  21. Shinzo Abe: Former Japanese prime minister dies after being shot while giving speech(англ.) . Sky News. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  22. Shinzo Abe Shooting Recalls Japan’s Prewar History of Political Violence(англ.) . The Wall Street Journal. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  23. Former Prime Minister Shinzo Abe unconscious after being shot in Nara (нявызн.), Japan Times (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  24. 日本放送協会. 安倍元首相銃撃 41歳男"殺そうと思って狙った"【速報中】 | NHK(нявызн.) . NHKニュース. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022.
  25. 1 2 【速報】山上徹也容疑者は元海上自衛隊員 安倍首相、心肺停止(яп.)  (недаступная спасылка). FNN. Fuji News Network (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 20228 July 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  26. Former Prime Minister Shinzo Abe unconscious after being shot in Nara (нявызн.), Japan Times (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  27. 日本放送協会. 安倍元首相銃撃 41歳男"殺そうと思って狙った"【速報中】 | NHK(яп.) . NHKニュース. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2022.
  28. 【速報】41歳の山上徹也容疑者を殺人未遂で逮捕 犯罪歴確認なし (нявызн.), FNNプライムオンライン . Архівавана 8 ліпеня 2022.
  29. 1 2 3 Abe murder suspect quit most recent job after he felt ’tired’ (нявызн.), The Japan Times (8 July 2022).
  30. 1 2 3 4 東京に戻るよう閣僚に指示と官房長官(яп.) , Kyodo News (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  31. 1 2 「夜にギコギコという音が聞こえた」 銃撃事件容疑者の隣室の男性:朝日新聞デジタル(яп.) , 朝日新聞デジタル (Asahi Shimbun) .
  32. Police: Suspect ‘intended to kill’ former PM Abe (нявызн.), NHK]/ (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
  33. 1 2 安倍元首相銃撃で山上容疑者「ある特定の宗教団体に恨み」 | FNNプライムオンライン(нявызн.) , FNNプライムオンライン (8 July 2022). Архівавана 8 ліпеня 2022.
  34. 1 2 銃撃の容疑者「安倍氏、特定団体につながりと思い込み」(яп.) , 日本経済新聞 (Nikkei) (8 July 2022).
  35. 山上容疑者「数か月前から事件を計画していた」(нявызн.) , 日テレNEWS .
  36. 容疑者の元海上自衛隊員 供述は 安倍元首相 演説中に銃撃 | FNNプライムオンライン(нявызн.) , FNNプライムオンライン (8 July 2022). Архівавана 8 ліпеня 2022.
  37. Shinzo Abe: Explosives found at shooting suspect’s home - reports (нявызн.), BBC news (8 July 2022).
  38. 再び爆発物の可能性 容疑者宅周辺で避難呼びかけ 奈良県警(産経新聞)(яп.) , 産経新聞 (Sankei Shimbun) . Архівавана 8 ліпеня 2022.
  39. INC, SANKEI DIGITAL. 山上徹也容疑者の自宅マンションから不審物を運び出す奈良県警の警察官=8日午後6時32分、奈良市(沢野貴信撮影) (нявызн.) (недаступная спасылка). 産経ニュース (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 20228 July 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  40. 【速報】自作の銃について「銃1丁には3本の筒、1本の筒には6発の弾」「複数作った」と説明 山上容疑者 | FNNプライムオンライン(нявызн.) , FNNプライムオンライン (8 July 2022). Архівавана 8 ліпеня 2022.
  41. Rich. Suspect Is in Custody After Shinzo Abe Is Wounded (нявызн.), The New York Times (8 July 2022). Праверана 8 July 2022.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ліпень 2022 года
Катэгорыя·Падзеі 8 ліпеня
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе