wd wp Пошук:

Жэшаўскі замак

Жэшаўскі замак

Жэшаўскі замак (польск.: Zamek w Rzeszowie) — замак у польскім горадзе Жэшаве, адна з галоўных яго славутасцей, які быў пабудаваны ў 19021906 гадах на месцы старажытнага замка Любамірскіх.

Ужо ў XVI стагоддзі на месцы сучаснага замка існавала абарончае збудаванне, а ў канцы XVI стагоддзя ўяўляла сабой ўмацаваную сядзібу Мікалая Спытэк Лігежа. З 1637 замак пераходзіць да сям’і Любамірскіх.

Асноўнае будаўніцтва замку ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Тыльмана ван Гамерэна і Карла Генрыха Відэмана. У 1820 комплекс быў перабудаваны аўстрыйскімі ўладамі і адаптаваны для судовых мэтаў. Напачатку XX стагоддзя стары замак быў разбураны, бо яго канструкцыі былі ў нядбайным стане. Пасярод замкавых сцен знаходзіцца Летні палац Любамірскіх.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жэшаў
Катэгорыя·Любамірскія
Катэгорыя·Замкі Польшчы