wd wp Пошук:

Жыежмарэй

Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai, традыцыйная беларуская назва — Жыжмары, або Жыжморы[1][2]) — горад у Кайшадорыскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Стрэва. Адміністрацыйны цэнтр Жыежмарэйскай гарадской і сельскай сянюній. Насельніцтва 3730 чал. (2010).

Геаграфія

Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кайшадорыса, каля аўтамабільнай дарогі Вільнюс — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[3]. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Св. Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVIXVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманні магнатаў.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[3]. Чарговыя спусташэнні мястэчка спазнала ў Паўночную вайну.

Статуя Свабоды

У 17771793 гадах у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.

14 лютага 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай Св. Станіслава Біскупа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[4].

З 1918 года — у складзе Літвы.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Жыежмарэі працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.

Зноскі

  1. Пуслоўскія // «Гістарычная брама» № 2(6), 1998.
  2. Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 года // «Metriciana». Том III. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0.
  3. 1 2 ЭнцВКЛ, 2010, с. 219
  4. ЭнцВКЛ, 2010, с. 220
  5. Żyżmory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 927.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Кайшадорыскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Жыежмарэй
Катэгорыя·Гарады Літвы