wd wp Пошук:

Жуль-Альбер дэ Дыён

Альбер дэ Дыён (фр.: Jules-Albert de Dion) (9 сакавіка 1856 — 19 жніўня 1946) — граф, французскі канструктар, адзін з піянераў французскага аўтамабілебудавання.

У пачатку 1882 года, разам з механікам Жоржам Бутонам і інжынерам Шарлем-Арманам Трэпарду, заснаваў кампанію па вытворчасці паравых аўтамабіляў пад назвай «Дэ Дыён-Бутон і Трэпарду» (De Dion-Bouton et Trepardoux).

У 1884 годзе быў пабудаваны яго першы двухмесны паравы аўтамабіль. На сваім паравым аўто Альбер дэ Дыён выйграў Гран-Пры 1894 у аўтапрабегу Парыж-Руансо.

Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці вёў і вялікую грамадскую працу. Па яго ініцыятыве ў Францыі ў 1895 годзе быў створаны аўтамабільны клуб. Толькі за першыя 8 гадоў існавання клуба ён правёў 34 спаборніцтвы. Адной з іх была першая міжнародная гонка Парыж-Амстэрдам-Парыж у 1898 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 birth certificate
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jules De Dion // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. пасведчанне аб смерці
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нанце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канструктары аўтамабіляў
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе