wd wp Пошук:

Жуанот Мартурэль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мартурэль.

Тырант Белы, ілюстрацыя да раману, 1511

Жуанот Мартурэль (катал.: Joanot Martorell, паміж 1405 і 1415, Валенсія — сакавік або красавік 1468 г., Чірывэлья, Валенсія) — валенсійскі пісьменнік, аўтар першага рыцарскага рамана «Тырант Белы», напісанага на валенсійскай каталонскай мове.

Біяграфія

З арыстакратычнай сям’і. Пражыў бурнае жыццё, поўную падарожжаў, рыцарскіх бітваў і любоўных авантур. Да нас дайшлі, у форме афіцыйных пасланняў і завераных герольдам актаў, тры яго выклікі на паядынак. У пошуках арбітра для першага з іх, падставай для якога паслужыла парушэнне шлюбнага абяцання, дадзенага яго сястры, Мартурэль заехаў у Лондан. Да канца жыцця дайшоў да жабрацтва.

Творчасць

Пісаў лісты аб сваіх баявых подзвігах, перавёў стараанглійскую паэму «Гі з Варвіка» (падчас знаходжання ў Англіі), якая часткова ўвайшла ў раман «Тырант Белы». Застаўся вядомы раманам «Тырант Белы», пра які з пахвалой адазваўся Сервантэс ў «Дон Кіхоце».

Водгук Сервантэса

Прызнанне

Раман Мартурэля перавыдаецца да гэтага часу, у іспанамоўным свеце існуюць яго пераказы для дзяцей. Майстэрства Мартурэля пільна аналізуе Марыё Варгас Льёса. Фільм паводле рамана зняў каталонскі кінарэжысёр Вісэнтэ Аранда (2006, сярод іншых, у фільме занятыя Вікторыя Абрыль і Джанкарла Джаніні).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118782371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 12 лютага 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118782371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 сакавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1413 годзе
Катэгорыя·Рыцарскія раманы
Катэгорыя·Памерлі ў аўтаномнай супольнасці Валенсія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Валенсія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1468 годзе