wd wp Пошук:

Жорж Шарпак

Жорж Шарпак (фр.: Georges Charpak, 1 жніўня 1924 — 29 верасня 2010) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1992).

Біяграфія

Жорж Шарпак нарадзіўся ў валынскім мястэчку Дубравіца (тады ў Польшчы, цяпер — Ровенская вобласць Украіны), у яўрэйскай сям’і. Калі яму было тры гады сям’я (бацькі — Мотл Харпак, пасля Морыс Шарпак, і Хана Шапіра, пасля Ганна Шапіра) пакінула Польшчу і пасялілася ў Хайфе (падмандатнай Палестыне, дзе яго бацька уладкаваўся каменячосам на дарожных работах), а ў 1931 годзе праз Польшчу пераехала ў Парыж (дзе раней пасяліліся бацькавы сваякі).

Падчас Другой сусветнай вайны па падробленых дакументах на імя Жоржа Шарпенцье Жорж Шарпак з бацькамі бег на свабодны ад нямецкай акупацыі поўдзень Францыі, дзе ўдзельнічаў у Руху Супраціву і ў 1943 годзе быў заключаны ў турму ўладамі рэжыму Вішы. У 1944 годзе ён быў дэпартаваны ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Дахау, дзе заставаўся да яго вызвалення ў 1945 годзе. Пасля заканчэння навучання ў Ліцэі Манпелье ў 1945 годзе, ён паступіў у парыжскі «École des Mines», адну з самых прэстыжных тэхнічных навучальных устаноў у Францыі. У наступным годзе ён становіцца натуралізаваным грамадзянінам Францыі.

Пасля заканчэння Парыжскай школы горнай справы ў 1948 годзе Шарпак атрымлівае ступень бакалаўра ў горным справе і пачынае працаваць у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1954 годзе атрымлівае ступень доктара навук у галіне ядзернай фізікі ў Калеж дэ Франс, дзе ён працаваў у лабараторыі Фрэдэрыка Жаліо-Кюры. У 1959 годзе далучаецца да каманды даследчыкаў у Еўрапейскім цэнтры па ядзерных даследаваннях («ЦЕРН», фр. CERN) у Жэневе, а ў 1984 годзе адначасова становіцца прафесарам у Школе паглыбленага вывучэння фізікі і хіміі ў Парыжы.

Аўтар навуковых прац па эксперыментальнай фізіцы высокіх энергій, распрацоўцы сродкаў дэтэктыравання элементарных часціц. Вынайшаў шматправадную прапарцыянальную камеру (камера Шарпака, 1968), якая дазволіла адкрыць шэраг элементарных часціц і знайшла выкарыстанне ў медыцыне, біялогіі і прамысловасці.

У 1985 годзе Шарпак становіцца членам Французскай Акадэміі навук. У 1992 годзе яму прысуджаецца Нобелеўская прэмія па фізіцы «за адкрыццё і стварэнне дэтэктараў часціц, у прыватнасці шматдротавай прапарцыйнай камеры». Шарпак з’яўляўся актыўным абаронцам выкарыстання мірнай ядзернай энергіі. Прафесар Шарпак — член Савета спонсараў часопіса Bulletin of Atomic Scientists. Памёр 29 верасня 2010 г.

Зноскі

  1. 1 2 Georges Charpak, Physics Nobel Winner, Dies at 86 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2010. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  2. Georges Charpak // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119208636 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Польшчы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня