wd wp Пошук:

Жорж Мішэль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мішэль.

Жорж Мішэль (фр.: Georges Michel; 12 студзеня 1763, Парыж — 7 чэрвеня 1843, там жа) — буйны французскі мастак-пейзажыст, майстар акварэлі.

Жыццё і творчасць

Пачаў займацца жывапісам яшчэ ў дзяцінстве. З 1775 года Мішэль — вучань Нікала Танэ, па заканчэнні гэтай вучобы суправаджае камандзіра палка гусар дэ Бершыньі ў паездках у Швейцарыю, Нармандыю і Германію. Шматлікія накіды, зробленыя ў гэтых падарожжах, адаб’юцца пазней у палотнах майстра.

У 1783 годзе яго запрасілі ў Нармандыю, дзе выкладаў жывапіс. Ён таксама быў у Германіі, Швейцарыі ў 1789 г. У Парыжы адзін са знаёмых прадаўцоў карцін Лебрэн дазволіў Мішэлю капіяваць творы галандскіх пейзажыстаў для іх продажу.

Ва ўзросце 15 гадоў пачынаючы мастак вывучае ў Луўры работы галандскіх і фламандскіх майстроў барока, перш за ўсё Саламона ван Ройсдаля, Яна ван Гоена і Рэмбранта. Жорж Мішэль да 1808 года пісаў карціны ў духу галандскіх шэдэўраў XVII—XVIII стагоддзяў, дадаючы ў пейзажы фігуры людзей і жывёл. Гэтым уплывам «галандцаў» тлумачыцца такая значная ўвага, якая надаецца мастаком натуралізму і шматлікай дэталізацыі на палатне ў яго ранні перыяд творчасці (да 1810—1815 гадоў).

Пасля Мішэль адкрывае для сябе як мастацкую мэту прыроду ваколіцаў Парыжа, асабліва тады яшчэ сельскі, вядомы сваімі ветракамі Манмартр. Пазней ён часцей выкарыстоўвае рамантычныя матывы ў сваіх карцінах — такія, як рыцарскія замкі або руіны манастыроў. Дакладная датыроўка прац Мішэля ўскладнена частымі зменамі і зменамі ва ўласцівых яму стылях творчасці, а таксама ў сувязі з наяўнасцю шматлікіх падробак і перайманняў яго прац.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Georges Michel
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138318182 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  5. https://art.rmngp.fr/fr/library/artworks/georges-michel_paysage_huile-sur-toile
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1763 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі Францыі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1843 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў