wd wp Пошук:

Жлобінскі заапарк

Жлобінскі заапарк — заапарк у г. Жлобін. Заснаваны ў 1991 годзе як заалагічны парк. З 2001 года гарадскі заапарк. З 2008 года сучасная назва. Агульная плошча 0,4 га.

У заапарку (2011) утрымліваюцца каля 60 відаў звяроў і птушак. На тэрыторыі размешчаны секцыі птушак, дробных грызуноў, капытных і драпежных жывёл. Маецца штучны вадаём для вадаплаўных птушак. Сярод насельнікаў заапарку — алені, казулі, лісы, ваўкі, ламы, пясец, дзікабраз, камерунскі казёл, янот-паласкун, трусы, папугаі, буслы, паўліны, вялікая разнастайнасць курэй і качак, а таксама жывёл, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — буры мядзведзь, арлан-белахвост, сярэднеазіяцкая і балотная чарапахі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·1991 год у Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Заапаркі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Жлобіна