wd wp Пошук:

Жаўтушка зяноўцавая

Жаўтушка зяноўцавая (Colias myrmidone) — дзённы матылек з роду жаўтушкі (Colias) у складзе сямейства бялянак.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 23-28 мм Размах крылаў 45-55 мм. Асноўны фон крылаў аранжавы або цёмна-жоўты. Ніжні бок крылаў у самца — ярка-жоўты, у самкі — жоўты. Пярэднія крылы на вяршыні дыскальнай ячэйкі з адзінкавымі чорнымі плямкамі. Заднія крылы самца маюць фіялетавы адліў. У абодвух палоў па краі крылаў праходзіць чорная аблямоўка, у самкі — больш шырокая і з жоўтымі прыкраявымі плямкамі[1].

Арэал

Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Паўночна-заходні Казахстан. У Усходняй Еўропе заходняя мяжа арэала праходзіць па цэнтру Польшчы, дзе від сустракаецца лакальна, а далей на поўдзень сустракаецца па паўночных Карпатах. Маюцца дадзеныя пра знаходкі ў Венгрыі, румынскай Малдавіі і Трансільваніі, на поўначы Малдовы. Від даволі звычайны на поўдні Беларусі і на поўначы Украіны, лакальна сустракаецца ў сярэдняй паласе Расіі. Далей на ўсход спарадычна сустракаецца на поўдні Сярэднярускага ўзвышша і Паўднёвага Урала. На паўднёвым усходзе арэал ахоплівае стэпы Прыдонья[2].

Месцапражыванне

Сустракаецца на ўзлесках і прасеках ў шыракалістых і змешаных лясах, на поўначы арэала сустракаецца ў сухіх хвойніках. Часцей сустракаецца ў раёнах вапняковых выхадаў.

Біялогія

Ва Усходняй Еўропе развіваецца ў двух пакаленнях. Час лёту першага пакалення адбываецца з сярэдзіны красавіка (на поўначы арэала — з мая) да канца чэрвеня; другога пакалення з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня. На поўдні арэала можа адзначацца трэцяе пакаленне, матылі якога лётаюць у канцы верасня — пачатку кастрычніка.

Вусень зялёнага колеру з больш цёмнай лініяй, якая праходзіць на спіне і жаўтлявай на баку. Зімуе дарослы вусень або кукалка.

Кармавыя расліны вусеняў — Cytisus ratisbonensis.

Літаратура

Зноскі

  1. Сочивко А. В., Каабак Л. В. Определитель бабочек России. Дневные бабочки. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, Астрель, 2012. — 320 с.
  2. Моргун Д. В., Довгайло К. Е., Рубин Н. И., Солодовников И. А., Плющ И. Г. Дневные бабочки (Hesperioidea и Papilionoidea, Lepidoptera) Восточной Европы. CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». — Минск, Киев, М.: 2005.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS