wd wp Пошук:

Жапура

Жапура́, Япуа[1] — рака ў Калумбіі (дзе завецца Какета, ісп.: Caquetá) і Бразіліі; левы прыток Амазонкі.

Даўжыня ракі 1930 км. Плошча вадазбору 282 000 км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Кардыльерах Калумбіі.

У верхнім цячэнні, у Андах і ў заходняй частцы Гвіянскага нагор’я парожыстая, на Амазонскай нізіне шырокая і спакойная; у ніжнім цячэнні утварае шматлікія старыцы, рукавы, пратокі, якія за 600 км ад вусця злучаюцца з Амазонкай. Сілкаванне дажджавое. З сакавіка па ліпень адбываецца паводка, дзякуючы чаму рака шырока разліваецца, утвараючы возера.

Сярэднегадавы расход вады каля 18 тыс. м³/с. Суднаходная ў асноўным у межах Бразіліі, у Калумбіі — на асобных участках.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 148. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Амазонаса
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Калумбіі
Катэгорыя·Прытокі Амазонкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта