wd wp Пошук:

Жан Бурген

Жан Бурген (фр.: Jean Bourgain; 28 лютага 1954, Астэндэ, Бельгія — 22 снежня 2018, Банхейдэн, Бельгія) — бельгійскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1994).

Доктарскую ступень атрымаў у Брусельскім нідэрландскамоўным універсітэце ў 1977 годзе, у 1981—1985 гадах — прафесар там жа. Затым працаваў у Францыі, з 1994 года — у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у ЗША.

Працы прысвечаны розным раздзелам матэматыкі, такім як геаметрыя банахавай прасторы, гарманічны аналіз, аналітычная тэорыя лікаў, камбінаторыка, эргадычная тэорыя, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных, спектральная тэорыя, у апошні час таксама тэорыя груп.

У 2000 годзе пачаў займацца праблемамі мноства Какеі ў арыфметычнай камбінаторыцы.

Замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (2009), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2011).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Jean Bourgain // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Décès du mathématicien Jean Bourgain
  4. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  5. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=BOURGAIN,Jean Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Bourgain_Jean
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Каралеўскай фламандскай акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі
Катэгорыя·Матэматыкі Бельгіі
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Антверпен
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астэндэ
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе