wd wp Пошук:

Жан Бертоль

Жан Бертоль (фр. Jean Bertholle; 26 чэрвеня 1909, Дыжон — 6 снежня 1996, Парыж) — французскі мастак, графік, прадстаўнік новай парыжскай школы.

Біяграфія

Навучаўся жывапісу ў Школе мастацтва і дызайну ў Сент-Эцьене і Ліёне. Затым працягнуў вучобу ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1933—1934). У творах пачатковага перыяду творчасці мастака адчувальны ўплыў кубістаў і сюррэалістаў, пазней займаўся пераважна абстракцыянізмам, вытрыманым у цёмнай каларыстыцы. Пасля 1958 года вярнуўся да яркай і гарманічнай гамы колераў. Яго творчасць адносяць да плыні ілюзіўнага абстракцыянізму.

Жан Бертоль быў членам Інстытута Францыі, Акадэміі прыгожых мастацтваў Францыі (1983), Акадэміі навук і мастацтваў Дыжона, шаноўным прафесарам Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jean Bertholle
  3. Jean Bertholle — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. RKDartists Праверана 2 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дыжоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)