wd wp Пошук:

Жан Батыст Каміль Каро

«Віль д'Аўрэ». 1865. Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон

Жан Батыст Каміль Каро (фр.: Jean-Baptiste Camille Corot, 17 ліпеня 1796, Парыж — 22 лютага 1875, там жа) — французскі мастак і гравёр, адзін з самых паспяховых і пладавітых пейзажыстаў эпохі рамантызму, які аказаў ўплыў на імпрэсіяністаў. Замалёўкі і эскізы Каро цэняцца амаль гэтак жа высока, як і скончаныя карціны. Колеравая гама Каро заснаваная на тонкіх адносінах серабрыста-шэрых і жамчужна-перламутравых тонаў. Вядомы яго выраз — «валёры(руск.) бел. перш за ўсё».

Біяграфія

Коро атрымаў свае першыя ўрокі жывапісу ў пейзажыста Мішалона(фр.) бел., а пасля яго смерці навучаўся ў Берціна(фр.) бел..

Даследчыкі знаходзяць пэўную сувязь паміж працамі Каро і яго папярэднікамі — Каналета, Гвардзі і Ларэна. Але ў цэлым яго мастацтва вельмі самабытна. У прыватнасці, яно адрозніваецца ад паралельна існаваўшага мастацтва барбізонцаў(руск.) бел., чые пейзажы, прысвечаныя побыту французскай вёскі, былі занадта статычнымі.

Вялікае значэнне для творчасці Каро мела падарожжа ў Італію 1825—1828 гадоў. Пазней ён вяртаўся туды яшчэ два разы: у 1834 і ў 1843 гадах. Коро ездзіў у Бельгію і Нідэрланды, Англію, рэгулярна наведваў Швейцарыю. Шмат падарожнічаў і па Францыі: Нармандыя, Бургундыя, Праванс, Іль-дэ-Франс.

Працуючы на пленэры, Каро стварыў цэлыя альбомы эцюдаў. Узімку ён пісаў у студыі карціны на міфалагічныя і рэлігійныя тэмы, імкнучыся дамагчыся поспеху ў Салоне, першыя свае карціны ён адправіў туды ўжо ў 1827 годзе. Такія, напрыклад, «Агар(руск.) бел. у пустыні» (1835), «Гамер і пастухі» (1845). Аднак найбольшай славы Каро дабіўся ў партрэце і, асабліва, у пейзажы.

Зноскі

  1. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 113.
  2. https://www.metmuseum.org/toah/hd/bfpn/hd_bfpn.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных