wd wp Пошук:

Каналета

Запыт «Каналета» перанакіроўваецца сюды; пра яго пляменніка, вядомым пад той жа мянушкай гл. Бернарда Белота.

Каналета. Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам.

Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (італ.: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (італ.: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.

Біяграфія і творчасць

Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з’яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[11]

Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.

У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з’яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.

У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.

Палотны

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. Canaletto // Proleksis enciklopedija — 2009.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118638203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. 1 2 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Antonio+Canaletto&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500115269
  6. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/121243
  7. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  8. Canaletto // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118638203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  10. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.
  11. Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1768 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1697 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных