wd wp Пошук:

Жан-Эцьен Ліятар

Жан-Эцьен Ліятар (фр.: Jean-Étienne Liotard; 22 снежня 1702, Жэнева — 12 чэрвеня 1789, Жэнева) — швейцарскі мастак, майстар пастэлі, адзін з галоўных прадстаўнікоў арыенталізму, у прыватнасці, стылю «цюркры», у заходнееўрапейскім мастацтве XVIII стагоддзя.

Малады Ліятар старанна займаўся маляваннем, мініятурным і эмалевым жывапісам. У 1725 годзе ён прыбыў у Парыж, каб удасканальвацца ў мастацтве, і знайшоў сабе апекуна ў асобе маркіза Пюізье, які, прызначаны пасланцам у Неапаль, узяў яго туды з сабой. У 1736 годзе Ліятар пераехаў у Рым, дзе намаляваў мноства партрэтаў пастэллю, у тым ліку партрэты папы Клімента XII і некалькіх кардыналаў, што заклала аснову яго вядомасці. Схільнасць да прыгод захапіла яго на Усход. У Канстанцінопалі ён пражыў пяць гадоў, засвоіў мясцовыя звычаі, апрануўся туркам, што ў той час уяўлялася вельмі эксцэнтрычным, і ў гэтым выглядзе з’явіўся ў Вену, дзе імператар Франц I прыняў яго літасціва. Ён атрымаў мноства заказаў і выканаў партрэты Марыі Тэрэзіі (гравіраваны ў 1744 годзе Рэйнспергерам), многіх членаў імператарскага дома і прадстаўнікоў аўстрыйскай шляхты. Тут жа ён намаляваў пастэллю партрэт Ганны Бальдаўф (Anna Baltauf), які стаў вядомы пад назвай «Шакаладніца» (фр.: La belle chocolatière — «Цудоўная шакаладніца»; знаходзіцца ў Дрэздэнскай галерэі). Гэты партрэт неаднаразова капіяваўся і гравіраваўся.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean-Etienne Liotard
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118780115 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118780115 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1702 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1789 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Швейцарыі
Катэгорыя·Мастакі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жэневе
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-пастэлісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Мастакі-арыенталісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных