wd wp Пошук:

Жанна Анатолеўна Капуснікава

Жанна Анатолеўна Капуснікава (нар. 18 лістапада 1965, г. Мінск) — беларуская мастачка, спецыяліст па мастацкім мадэляванні адзення.

Біяграфія

У 1977—1980 гадах вучылася ў дзіцячая мастацкая школа № 1 у Мінску (выкладчыкі А. А. Царанкоў, К. У. Зяляны).

У 1980—1984 гадах вучылася на жывапісна-педагагічным аддзяленні Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава (выкладчыкі Ю. Ф. Выхадцаў, А. А. Малішэўскі), у 1988—1993 гадах — на аддзяленні мастацкага мадэлявання Беларускай акадэміі мастацтваў (выкладчыкі У. В. Угрыновіч, Л. М. Міронава, Г. Юрэвіч). З 1994 года ўдзельніца выставак.

У 1994—2003 гг. — мастак па касцюмах у ансамблі «Песняры»; у 1996—2001 гг. — галоўны мастак майстэрняў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; з 2001 года мастак-пастаноўшчык Дзяржаўнага музычнага тэатра Беларусі, у 2002—2006 гг. — мастак-пастаноўшчык і мастак па касцюмах шматлікіх рэкламных ролікаў і відэакліпаў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2000 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2001 года.

Творчасць

Мастак па касцюмах у мастацкіх фільмах «Анастасія Слуцкая» («Беларусьфільм», у суаўтарстве з Аленай Ігрушай, 2002), «Трамвай у Парыж» («Беларусьфільм», 2009—2010), мастак-дэкаратар мастацкага фільма «Трэцяе неба» («Піраміда», Масква, 2007).

У 2003 годзе за фільм «Анастасія Слуцкая» сумесна з Аленай Ігрушай трымала плацінавы спецыяльны прыз Best Design Costume на міжнародным кінафестывалі ў Х’юстане[en].

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі па касцюмах Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў