wd wp Пошук:

Жалезнаводск

Жалезнаводск (руск.: Железноводск) — горад (з 1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Насельніцтва 24,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1842 годзе.

Горад размешчаны на поўдні Стаўрапольскага ўзвышша, у перадгор’ях Вялікага Каўказа, па паўднёвым, паўднёва-заходнім і збольшага ўсходнім схілах гары Жалезнай, у даліне рэчак Джэймук і Кучук, на паўднёвым схіле гары Жалезная, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Бештаў, за 19 км на поўнач ад Пяцігорска, за 21 км ад станцыі Мінеральныя Воды, за 191 км ад Стаўрапаля.

Клімат горна-лясны, падобны да клімату Сярэдніх Альп. Паветра насычаны кіслародам і фітанцыдамі лесу. Умерана спякотнае лета з прахалоднымі начамі, вялікая колькасць сонечных дзён пры слабых асвяжальных вятрах, зіма не халодная.

Жалезнаводск — горад-курорт, вядомы сваімі крыніцамі мінеральных вод і горным паветрам.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гарады Стаўрапольскага края
Населеныя пункты паводле алфавіта
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)