wd wp Пошук:

Жак Ле Муан

Жак Ле Муан дэ Морг (фр.: Jacques Le Moyne de Morgues; пам. 1588) — французскі падарожнік, мастак-акварэліст і графік, які ўдзельнічаў у каланізацыі паўвострава Фларыды. Быў першым з еўрапейскіх мастакоў, хто адлюстраваў карэнных жыхароў тэрыторыі сучасных ЗША.

Біяграфія

Жанчыны з племя тымукуа ловяць рыбу, каля 1562. Мастак Ж. Ле Муан
Паўночнік палявы (Knautia arvensis)

Удзельнічаў у французскай каланіяльнай экспедыцыі ў Паўночную Амерыку пад кіраўніцтвам Рэнэ Гулена дэ Ладоньера(англ.) бел.. У 1564—1565 гадах замалёўваў індзейцаў, а таксама мясцовую фаўну і флору Паўночнай Фларыды.

Перажыў разню гугенотаў, якую ў верасні 1565 года зладзілі ў Форт-Кэралайн іспанцы пад кіраўніцтвам Педра Менендэса дэ Авілеса(руск.) бел.. Разам з прыкладна дваццаццю выжылымі хаваўся ў лясах і пазней быў выратаваны англійскай экспедыцыяй, пасля чаго пастаянна пасяліўся ў Англіі.

На аснове акварэльных малюнкаў Ж. Ле Муана пазней фламандскі гравёр Тэадор дэ Бры(укр.) бел. выканаў літаграфічныя выявы індзейцаў. У Англіі на працы Ле Муана звярнуў увагу Уолтэр Рэйлі, што стала для апошняга адным са стымулаў да пачатку брытанскай каланізацыі Амерыкі.

Зноскі

  1. Jacques le Moyne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jacques le Moyne de Morgues // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Jacques le Moyne de Morgues // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://rkd.nl/explore/artists/48564 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  6. RKDartists Праверана 14 чэрвеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1588 годзе
Катэгорыя·Падарожнікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Даследчыкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Падарожнікі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1533 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы