wd wp Пошук:

Жак Андрэ Жазеф Авед

Жак Андрэ Жазеф Авед (фр. Jacques André Joseph Aved; 12 студзеня 1702, Дуэ — 4 сакавіка 1766, Парыж) — французскі жывапісец, знаўца і гандляр творамі мастацтва, акадэмік Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1734, асацыіраваны член з 1731); адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў мастацтва ракако.

Біяграфія

Жак Андрэ Жазеф Авед быў сіратой з дзяцінства. Яго дзядзька, капітан галандскай гвардыі, узяў яго да сябе на выхаванне. Вучыўся ў Франсуа Буара і Бернара Пікара ў Амстэрдаме, затым у Парыжы ў партрэтыста А. С. Беля. У 1731 годзе ён паступіў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. У 1734 годзе стаў акадэмікам.

Як лепшы партрэтны жывапісец Парыжа быў рэкамендаваны турэцкаму пасланцу пры французскім двары Мехмеду-Эфендзі, які выконваў волю караля, які жадаў мець партрэт турка. Гатовы партрэт быў выстаўлены ў зале гвардыі замка Шуазі; Людовік XV быў захоплены і заказаў мастаку свой партрэт, што яшчэ больш умацавала рэпутацыю жывапісца. Перш чым брацца за пэндзаль, ён наведваў замоўца і імкнуўся зразумець яго характар, асаблівасці і звычкі.

Яго партрэты ўвайшлі ў моду, каштавалі вельмі дорага; атэлье мастака выпускала па некалькі карцін у год. Збіраў рэдкія цікавосткі, яго калекцыя была найлепшай у сваім родзе не толькі ў Парыжы, але і ў Галандыі. У яго хаце збіраліся перадавыя людзі таго часу, сярод якіх быў Русо ў 1738 годзе.

Памёр ад апаплексічнага ўдару ў 1766 годзе. Ён валодаў адной з найважнейшых калекцый з працамі італьянскіх, французскіх і асабліва галандскіх мастакоў. Збор рэдкасцяў і карціны Аведа былі прададзены з аўкцыёну. Да каталога карцін, выдадзенаму Рэмі, прыкладалася біяграфія Аведа, напісаная яго сынам Шарлем Франсуа, адвакатам парламента. Сярод яго вучняў былі Шарль-Андрэ ван Лоа, Франсуа Бушэ, Дзюман ле Рамэн і Жан Батыст Шардэн.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jacques André Joseph Camellot Aved
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Памерлі 4 сакавіка
Нарадзіліся 12 студзеня
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1702 годзе
Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Памерлі ў Парыжы
Асобы
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі ў 1766 годзе
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы