wd wp Пошук:

Бернар Пікар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пікар.

Бернар Пікар (11 чэрвеня 1673, Парыж — 8 мая 1733, Амстэрдам) — мастак, гравёр, ілюстратар.

Біяграфія

Бернар Пікар — французскі гравёр, нарадзіўся ў Парыжы, сям’і мастака і гравёра Эцьена Пікара. У 1696 годзе Пікар пераязджае ў Антверпен, затым праводзіць год у Амстэрдаме. У канцы 1698 года вяртаецца ў Францыю. Але пасля смерці ў 1708 годзе жонкі, у 1711 годзе ён канчаткова пераязджае ў Амстэрдам. Неўзабаве да яго далучыўся і яго бацька Эцьен Пікар.

Большасць работ Бернар Пікара з’яўляецца гравюрамі на медзі — кніжнымі ілюстрацыямі. У тым ліку ён ілюстраваў Біблію і Авідзія. Але самая вядомая яго праца, якая выдавалася з 1723 па 1743 год — Cérémonies et coutumes (рэлігійныя абрады). «Cérémonies et coutumes» маштабная спроба апісаць рэлігійныя рытуалы і вераванні народаў свету, ва ўсёй іх разнастайнасці аб’ектыўна і максімальна дакладна, наколькі гэта было здзяйсняльна, бо Пікар ніколі не пакідаў межы Еўропы. Арыгінальнае французскае выданне «Cérémonies et coutumes» складаецца з дзесяці тамоў, якія ўключаюць тэкст і гравюры афортам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bernard Picart
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123379636 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Bernard Picart // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123379636 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1673 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1733 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы