wd wp Пошук:

Жазеф Гаспар Ламбер дэ Герэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ламбер. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герэн. Жазеф Гаспар Ламбер дэ Герэн (фр.: Joseph-Gaspard Lambert de Guerin) — расійскі інжынер-генерал французскага паходжання, які карыстаўся добразычлівасцю і даверам цара Пятра I.

Біяграфія

Ведаючы інжынернае мастацтва, ён у 1701 годзе паступіў на рускую службу па дагаворы, заключанаму з ім у Варшаве князем Р. Ф. Далгарукавым, які быў рускім паслом пры польскім каралі Аўгусце II.

19 снежня 1701 года прыбыў у Расію, у наступным годзе суправаджаў Пятра ў Архангельск, затым удзельнічаў у аблозе Нотэбурга. У 1703 годзе кіраваў аблогай Ніеншанца на пасадзе інжынер-генералачынам палкоўніка), пазней разам з Пятром I выбіраў месца для будаўніцтва Санкт-Пецярбурга, начарціў план Петрапаўлаўскай крэпасці, якая і была пабудавана паводле гэтага плана амаль без зменаў. У прызнанне заслуг зроблены кавалерам ордэна Святога Андрэя Першазванага (1703).

У 1704 годзе камандаваў пры аблозе і ўзяцці Нарвы. У 1706 годзе, суправаджаючы рускага цара ў Польшчу, застаўся ў Гродне, затым атрымаў дазвол паехаць у Данцыг, Берлін і Капенгаген з мэтай пошуку для рускіх войскаў інжынерных афіцэраў. Вярнуцца ў Расію ён адмовіўся, апраўдваючыся непрыязнасцю да яго некаторых вяльможаў. Раззлаваны ўцёкамі Ламбера, Пётр забараніў яму насіць падараваны ордэн Св. Андрэя Першазванага і загадаў яго затрымаць.

У 1711 годзе Ламбер быў арыштаваны ў Прусіі рускім пасольствам як дэзертыр, але здолеў бегчы і схаваўся ў Італіі, адкуль неаднаразова, але беспаспяхова прасіў Пятра вярнуць яго на рускую службу на працягу 5 гадоў, прычым Пётр не раз паказваў на яго, як на прыклад бесхарактарнасці і няўдзячнасці. Далейшы лёс Ламбера невядомы.

Зноскі

Літаратура

Ламбер, инженер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны
Катэгорыя·Петрапаўлаўская крэпасць
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Інжынеры Францыі
Катэгорыя·Постаці Санкт-Пецярбурга