wd wp Пошук:

Жазеф Галеві

Joseph Halévy

Жазеф Галеві (фр.: Joséph Halevy; 15 снежня 1827, Адрыянапаль, цяпер Эдырнэ — 1917, Парыж) — французскі семітолаг. Займаўся даследваннем семіцкіх моў, эпіграфікі і археалогіяй; працаваў у галіне асіралогіі і біблеістыкі. Дэшыфраваў і апрацаваў больш за 600 сабейскіх тэкстаў, якія апублікаваў у «Сабейскіх даследаваннях» (1875 г.).

Яму ўдалося адкрыць два невядомыя гарады Мінееў. Справаздача аб яго паездцы надрукавана ў «Journ. Asiatique» за 1872 і выдадзена асобна (Парыж, 1872); сюды ўвайшлі надпісы з перакладам і каментарыямі. Працы аб паходжанні кіпрскага алфавіту. Заняўшыся пытаннем аб паходжанні халдзейскай культуры, ён выступіў перакананым праціўнікам Суміра-Акадыйскай тэорыі (шэраг паведамленняў у Акадэміі надпісаў ў 1874 г.).

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Галеви Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці французскага ўсходазнаўства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эдырнэ
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Даследчыкі Азіі
Катэгорыя·Археолагі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня