wd wp Пошук:

Еўсевій Нікамедыйскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Еўсевій.

Еўсевій Нікамедыйскі (грэч.: Ευσέβιος ο Νικομηδείας; ? — 341) — архіепіскап канстанцінопальскі (339341), вучань Лукіяна Антыяхійскага, паслядоўнік Антыяхійскай багаслоўскай школы, заснаванай Лукіянам.

Біяграфія

Быў епіскапам Берыта, затым, дзякуючы заступніцтву Канстанцыі, жонкі імператара Ліцынія і сястры імператара Канстанціна Вялікага, быў прызначаны епіскапам Нікамедыі, рэзідэнцыі імператара Ліцынія.

На Сусветным Нікейскім саборы ў 325 годзе выступаў абаронцам Арыя, з якім быў дружны ў юнацкасці, а пазней разам з епіскапам Еўсевіем Кесарыйскім быў главой прымірыцельнай партыі, члены якой па імі абодвух Еўсевіяў атрымалі назву еўсевіян. Пасля завяршэння сабору Еўсевій Нікамедыйскі адмовіўся адрачыся ад арыянства і быў разам з саўдзельнікамі адпраўлены імператарам у ссылку ў Галію.

У 328 годзе Еўсевій, Арый і іншыя арыяне былі вернутыя са ссылкі Канстанцінам, які выканаў перадсмяротную просьбу сваёй сястры Канстанцыі.

У 335 годзе прымаў актыўны ўдзел у працы Цірскага сабору, дзе ўзначаліў фракцыю «еўсевіян» — прыхільнікаў Арыя і праціўнікаў александрыйскага архіепіскапа Афанасія Вялікага

Разам з іншымі епіскапамі браў удзел у хрышчэнні імператара Канстанціна Вялікага, які ў 337 годзе памёр на яго кананічнай тэрыторыі ў прадмесці Нікамедыі.

У 340 годзе старшынстваваў на Гангрскім саборы, скліканым супраць ерасі Яўстафія, епіскапа Севастыйскага і яго паслядоўнікаў.

Па загадзе імператара Канстанцыя II кіраваў Антыяхійскім саборам 341 года, на якім ва Усходняй Рымскай імперыі ўмеранае арыянства было прызнана афіцыйным вучэннем.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Арыянства
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Візантыі
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Епіскапы IV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Патрыярхі Канстанцінопальскія
Катэгорыя·Памерлі ў 341 годзе