wd wp Пошук:

Еўрапейская кінапрэмія 1994

7-я цырымонія прысуджэння прэміі «Фелікс» за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 27 лістапада 1994 года ў Берліне, Германія. На гэтай цырымоніі ўзнагароды прысуджаліся толькі ў 5-ці намінацыях: Найлепшы еўрапейскі фільм, Найлепшы малады еўрапейскі фільм, Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм, Прэмія крытыкаў (ФІПРЭСІ) і Прэмія за прыжыццёвыя дасягненні.

Спіс намінантаў і пераможцаў

Ніжэй прыведзены намінанты[1] і пераможцы[2] прэміі «Фелікс» за 1994 год. Пераможцы адзначаны блакітным колерам фона       .

Узнагароды за фільм

Катэгорыя Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр(ы) Краіна
Найлепшы еўрапейскі фільм
«Ламерыка[en]» італ.: Lamerica Джані Амеліа Італія
«Тры колеры: Сіні»,
«Тры колеры: Белы»,
«Тры колеры: Чырвоны»
фр.: Trois couleurs: Bleu,
фр.: Trois couleurs: Blanc,
фр.: Trois couleurs: Rouge
Кшыштаф Кеслёўскі Францыя
Польшча
Швейцарыя
«У імя айца[en]» англ.: In the Name of the Father Джым Шэрыдан[en] Ірландыя, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі
Найлепшы малады еўрапейскі фільм
«Войцэк[en]» венг.: Woyzeck Янаш Сас[en] Венгрыя
«Сын акулы[en]» фр.: Le Fils du Requin Аньес Мерле[en] Францыя, Бельгія, Люксембург
«Кош ба Кош[en]» руск.: Кош ба Кош Бахціёр Худайназараў[en] Таджыкістан, Расія, Германія, Швейцарыя, Японія
Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм
«Saga-Group Sarajevo» Saga-Group Sarajevo Ісмет Арнаталік, Мірсад Ідрызавіч, Адэмір Кеновіч[en], П’ер Жаліца[en] Боснія і Герцагавіна
Прэмія крытыкаў (ФІПРЭСІ)
«Дарагі дзённік[en]» італ.: Caro diario Нані Марэці Італія, Францыя

Ганаровыя ўзнагароды

Катэгорыя Лаўрэат
Прэмія за прыжыццёвыя дасягненні
Рабер Брэсон

Зноскі

  1. 1994 Nominations(англ.) . Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Еўрапейская кінаакадэмія. Праверана 14 ліпеня 2018.
  2. 1994 Winners(англ.) . Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Еўрапейская кінаакадэмія. Праверана 14 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 27 лістапада
Катэгорыя·Лістапад 1994 года
Катэгорыя·Еўрапейская кінапрэмія
Катэгорыя·1994 год у кіно
Катэгорыя·Кінапрэміі 1994 года
Катэгорыя·1994 год у Берліне
Катэгорыя·Падзеі ў Берліне
Катэгорыя·Кінапрэміі паводле алфавіта