wd wp Пошук:

Еўрапейская кааліцыя Свабодная Беларусь

Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» — грамадска-палітычная кааліцыя арганізацый, якая выступае супраць праўлення прэзідэнта А. Лукашэнка. Створана 1 лістапада 2003 г.[1],як альтэрнатыва кааліцыі «5+», у якой прысутнічалі камуністы.

Галоўнай мэтай кааліцыі быў абраны шлях даць еўрапейскую будучыню народу Беларусі, садзейнічаць фарміраванню ў Беларусі дэмакратычнай дзяржавы і адкрытага грамадства.

Кааліцыя не была прывязаны да палітычных структур і не мела аформленай структуры.

Падчас парламенцкіх выбараў 2004 г. кааліцыя ўвайшла ў склад перадвыбарчай Кааліцыі дэмакратычных цэнтрыстаў, якая не набрала ніводнага дэпутацкага мандата. Увесну 2004 г. кааліцыя «Свабодная Беларусь» была аслаблена ў выніку арышту В. Леванеўскага і Міхаіла Марыніча.

Пасля асуджэння ў 2005 г. М. Статкевіча «Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» перастала існаваць як палітычны суб’ект.

На парламенцкіх выбарах 2008 г. кааліцыя вылучыла 60 прэтэндэнтаў, але здолела дамагчыся рэгістрацыі толькі 22.

Члены кааліцыі

Зноскі

  1. Дэкларацыя аб стварэнні Еўрапейскай Кааліцыі «Свабодная Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі