wd wp Пошук:

Беларуская партыя жанчын «Надзея»

Белару́ская па́ртыя жанчы́н «Надзе́я» — незалежная грамадска-палітычная арганізацыя жанчын Рэспублікі Беларусь. Створана 28 красавіка 1994 года на базе прафсаюза супрацоўнікаў асветы, зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 3 чэрвеня 1994 года. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі.

Мэты

Асноўная мэта — правядзенне сацыяльных і эканамічных рэформаў, скіраваных на стварэнне жанчыне спрыяльных умоў жыцця і працы, для выканання ёй функцый маці, выхавальніцы і захавальніцы сямейнага ачага. Выступае за паслядоўнае рэфармаванне эканімікі, пошук згоды паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі партыямі і рухамі, недапушчэнне расколу ў грамадстве, актыўны ўдзел жанчын у рабоце заканадаўчых і выканаўчых органаў улады.

Гісторыя

2 ліпеня 2000 года партыя далучылася да Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл. Аднак, ужо 27 чэрвеня 2001 партыя пакінула членства ў КРДС. Паводле слоў В. Палевіковай, гэта было выклікана парушэннямі дамоўленасцяў аб складзе «пяцёркі», у прыватнасці тым, што некаторыя высокапастаўленыя функцыянеры АГП агітавалі далучыцца да «пяцёркі» новых кандыдатаў (А. Ярашука, Н. Машэраву).

17 жніўня 2002 года на нечарговым з’ездзе партыі замест В. Павеліковай старшынёй партыі была абрана В. Матусевіч. Гэтае абранне ставілася пад сумнеў прадстаўнікамі АГП і БНФ, бо ў той час Матусевіч займала пасаду прэсавага сакратара новаабранага старшыні цяпер ужо прапрэзідэнцкай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. Козіка. Такім чынам апазіцыйнасць партыі ставілася пад сумнеў. У адказ група прыхільніц Палевіковай правяла праз тыдзень свой з’езд, на якім вынікі папярэдняга збору былі прызнаны неправамоцнымі, было прынята рашэнне аб ліквідацыі партыі і ўступленні ў Аб’яднаную сацыял-дэмакратычную партыю. Раскол у партыі быў справакаваны, на думку Палевіковай, партыяй Статкевіча, якая імкнулася не дапусціць стварэння канкуруючай арганізацыі на сацыял-дэмакратычным полі. Дыспут паміж дзвюма групоўкамі вырашыла Міністэрства юстыцыі, якое пацвердзіла паўнамоцтвы В. Матусевіч.

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, партыя, паводле слоў В. Матусевіч, вылучыла 15 кандыдатаў[1].

22 лістапада 2006 года партыя падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый[2].

11 кастрычніка 2007 года рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Беларуская партыя жанчын «Надзея» ліквідавана[3].

Старшыні

З’езды

Колькасць членаў

1.02.2002 — 1508 1.03.2004 — 1316

Зноскі

  1. Згода. — 2002. — № . — 6—13 снежня.
  2. Бронек, В. Сколько продержится союз левых сил / Вадим Бронек // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2006. — № . — 6—13 декабря. — С. 6.
  3. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, О ликвидации Белорусской партии женщин «Надзея» Архівавана 29 лістапада 2010.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жаночыя арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі