wd wp Пошук:

Еўна

Еўна (літ.: *Jaunė — маладая; ? — каля 1344) — жонка вялікага князя літоўскага (1316—1341) Гедзіміна.

Біяграфія

Імя жонкі Гедзіміна называе толькі Хроніка Быхаўца, позняя і месцамі сумнеўная крыніца. Гісторыкі сумняюцца ў праўдзівасці імя, але і новыя выданні называюць ім пачынальніцу роду Гедзімінавічаў. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, Раўданскі рукапіс (фальсіфікат Тэадора Нарбута) называе трох жонак — Вiду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і «Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна»[2]. Хроніка Быхаўца нічога не кажа пра паходжанне Еўны. Некаторыя гісторыкі думаюць, што ў Гедзіміна былі дзве жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. Стывен Роўвел лічыць, што ў Гедзіміна была толькі адна жонка, з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы[3]. Таксама і на думку Я. Тэнгоўскага, Еўна была літоўскага паходжання і адзінай жонкай Гедзіміна, які ажаніўся з ёю яшчэ да заняцца вялікакняжацкага стальца.

Паводле Хронікі Быхаўца, неўзабаве па смерці Еўны («bo kniahinia Jewna umerla»), браты Альгерд і Кейстут незадаволеныя Яўнутам, пакінутым Гедзімінам пераемнікам, скінулі брата са стальца. Гэты эпізод інтэрпрэтуюць так, быццам Яўнут быў пад апекай маці. Калі інтэрпрэтацыя слушная, гэта сведчыць пра ўплывовасць Еўны.[4]

Зноскі

  1. Pas L. v. Jewna Iwanowna of Polock // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Narbutt, 1835, s. 161
  3. Rowell, 1994, p. 88
  4. Rowell, 1994, p. 282

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Гедзімінавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1344 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1280 годзе
Катэгорыя·Вялікія княгіні літоўскія