wd wp Пошук:

Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гінцбург. Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург (Восіп Гаўрылавіч Гінцбург; 1812, Віцебск — 12 студзеня 1878, Парыж) — расійскі філантроп, фінансіст, барон. Заснавальнік баронскага роду Гінцбургаў.

Біяграфія

Сын равіна. Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне. Займаўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай, Кіеўскай і Валынскай губернях. Падчас Крымскай вайны трымаў вінны водкуп у абложаным Севастопалі. У 1859 заснаваў у Санкт-Пецярбургу адзін з найбуйных у Расіі банкаў, які занёс значны ўнёсак у развіццё крэдытнага фінансавання ў Расіі. Субсідаваў будаўніцтва чыгунак, здабычу золата на Урале, Алтаі і ў Забайкаллі.

На яго ініцыятыву царскі ўрад дазволіў пабудаваць першую сінагогу ў Пецярбургу (Вялікую Харальную Сінагогу), яўрэйскую абшчыну якой ён узначальваў. У 1863 заснаваў Таварыства для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі і амаль цалкам яго субсідаваў.

У 2 жніўня 1874, услед за сваім сынам Гарацыем, атрымаў ад вялікага герцага Гесэн-Дармштацкага баронскі тытул; 19 красавіка 1875 года Аляксандр II дазволіў карыстанне гэтым тытулам у Расіі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мецэнаты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Банкіры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску