wd wp Пошук:

Ефрасіння Леанідаўна Бондарава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бондарава. Ефрасіння Леанідаўна Бондарава (нар. 25 лістапада 1922, в. Гапонава, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 30 чэрвеня 2011) — беларускі кінакрытык. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1982).

Біяграфія

Нарадзілася 25 лістапада 1922 года ў в. Гапонава Лёзненскага раёна. Яшчэ школьніцай пачала працаваць літсупрацоўнікам раённай газеты «Ленінскі сцяг».

У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1948—1950 гадах — рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі БССР, у 1951—1961 гадах — галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры БССР, адначасова з 1953 года да 2006 — выкладчык БДУ.

Муж - вядомы кінааператар, заслужаны дзеяч культуры Алег Ціханавіч Аўдзееў.

Сын - кіназнавец, кінакрытык Ігар Алегавіч Аўдзееў.

Навуковая праца

Даследавала праблемы беларускага кінамастацтва і публіцыстыкі, выступала як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў «Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін» (1960), «Нарыс на экране» (1969, разам з Л. Шылавай), «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975) і інш[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Бондарава Ефрасіння Леанідаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кінематаграфісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»